Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін загадаў увесьці санкцыі супраць Украіны


Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, які прадугледжвае ўвядзеньне «спэцыяльных эканамічных мер» супраць Украіны ў сувязі з «недружалюбнымі дзеяньнямі ў дачыненьні да фізычных і юрыдычных расейскіх асобаў». Дакумэнт апублікаваны на сайце прэзыдэнта.

Пуцін даручыў ураду вызначыць фізычных і юрыдычных асоб, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі. Улады таксама павінны вызначыць канкрэтныя эканамічныя меры.

Указ уступіў у сілу з моманту падпісаньня 22 кастрычніка.

У ліпені сёлета «Каммерсант» напісаў, што ўрад Расеі распрацоўвае санкцыі ў дачыненьні да Украіны, якія затым зацьвердзіць Уладзімір Пуцін. Паводле інфармацыі крыніц выданьня, у сьпіс плянавалі ўключыць каля ста юрыдычных асобаў і некалькі соцень фізычных — бізнэсмэнаў, палітыкаў і дзяржаўных службоўцаў. Адной зь мераў стане блякаваньне актываў у Расеі і забарона на вываз капіталу.

На дадзены момант у санкцыйным сьпісе Ўкраіны знаходзяцца больш за 1700 фізычных і больш за 780 юрыдычных асобаў. Сярод іх расейскія кампаніі, у тым ліку прадпрыемствы вайскова-прамысловага комплексу, а таксама органы ўлады, якія маюць дачыненьне да выбарах у Дзяржаўную думу Расеі ў Крыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG