Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку адмовы «ад замежнага» расейскія авіякампаніі могуць спыніць працу


Расейскія авіякампаніі могуць спыніць працу, калі ўрад запатрабуе перанесьці ў Расею сэрвэры для браніраваньня і продажу квіткоў і для рэгістрацыі пасажыраў на рэйсы.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце гендырэктара авіякампаніі «Сібір» (уваходзіць у S7 Group) Уладзіміра Аб’едкава, пішуць «Ведомости».

На сёньня тры найбуйнейшыя расейскія авіякампаніі працуюць з замежнымі правайдэрамі. «Аэрафлот» — з амэрыканскай «Sabre», S7 — са швэйцарскай SITA, «Уральскія авіялініі» — з гішпанскай «Amadeus». Пераход на сэрвэры ў Расеі можа прывесьці да поўнага спыненьня дзейнасьці расейскіх авіякампаній, лічыць гендырэктар «Сібіры». На яго думку, расейскія правайдэры не адпавядаюць міжнародным стандартам і не задавальняюць авіякампаніі.

У Міністэрстве транспарту Расеі паведамілі, што ведамства вядзе перамовы з авіякампаніямі, удакладняючы іх патрабаваньні да сыстэмы афармленьня паветраных перавозак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG