Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся фота цыгарэтных кіёскаў, сотні якіх паставяць у сталіцы. Менчукі зьбіраюць подпісы супраць


Ілюстрацыйнае фота. Тытунёвая крама ва Ўкраіне.

Як паведамляў раней партал TUT. BY, кампанія «Энерга-Оил», падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну, створыць на працягу двух гадоў у Беларусі амаль 2500 гандлёвых пунктаў для продажу цыгарэт, у тым ліку каля 500 у Менску.

Пункту продажу — шапікі, крамы, павільёны — зьявіцца ў сувязі з рэалізацыяй «Энерга-Оил» інвэстыцыйнага праекту для стварэньня недзяржаўнай сеткі гандлю тытунёвымі вырабамі.

Сёньня партал REALT. BY апублікаваў рэпартаж свайго карэспандэнту з заводу ТАА «Сучасныя бэтонныя канструкцыі», дзе вырабляюцца шапікі і павільёны.

Навіну падхапілі карыстальнікі сацыяльных сетак.

Тым часам менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў. Супраць разьмяшчэньня на вуліцах Менску такіх кіёскаў на плятформе Petitions.by падпісаліся больш за 450 чалавек.

Чаму зьбіраюць подпісы?

  1. Разьмяшчэньне кіёскаў пагражае здароўю менчукоў.
  2. Кіёскі — «адкрытая рэкляма і правакацыя», якія садзейнічаюць ужываньню тытунёвых вырабаў.
  3. «Мяркуем, што цяперашні аб’ём гандлю тытунёвымі вырабамі цалкам задавальняе попыт усіх ахвотных».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG