Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Масквы забаранілі праводзіць акцыю «Вяртаньне імёнаў» на Лубянцы


Улады Масквы адклікалі дазвол на правядзеньне акцыі памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій «Вяртаньне імёнаў» у Салавецкага каменя на Лубянскай плошчы. У мэрыі спаслаліся на правядзеньне на гэтым месцы рамонтных прац.

Акцыю прапанавалі правесьці ў Сьцяны смутку на праспэкце Сахарава. У «Мэмарыяле» падобную ініцыятыву назвалі «непрымальнай», паведамляе праваабарончы цэнтар «Мэмарыял».

30 кастрычніка ў Расеі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. У многіх гарадах краіны праходзіць акцыя «Вяртаньне імёнаў», удзельнікі якой зачытваюць імёны загінуўшых у часы сталінскага тэрору. Савецкія дысыдэнты заяўляюць, што цяперашняя ўлада ў Расеі працягвае палітычныя рэпрэсіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG