Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея не дазволіць праход караблёў NATO у Азоўскае мора


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея не пагодзіцца на праход караблёў NATO у Азоўскае мора для правядзеньня там сумесных вучэньняў з Украінай.

«Цяпер Украіна хоча заклікаць натаўскія вучэньні ў Азоўскае мора, але туды ўжо нельга будзе прайсьці, таму што наша дамова з Украінай патрабуе ўзаемнай згоды для праходу вайсковых караблёў у Азоўскае мора», — сказаў Лаўроў у інтэрвію RT France, Paris Match і Le Figaro, паводле Голасу Амэрыкі.

«Але яны гэтага хочуць, і ім у гэтым актыўна патураюць», — адзначыў Лаўроў.

На думку кіраўніка МЗС Расеі, дзеяньні NATO каля расейскіх межаў носяць правакацыйны характар.

«Назапашваньне ўзбраеньняў на нашых межах, накіраванасьць на мадэрнізацыю транспартнай інфраструктуры ў Эўропе з тым, каб амэрыканскім цяжкім узбраеньням, і, напэўна, узбраеньням іншых краін NATO было лягчэй выбіраць нашы межы — адкрыта правакацыйныя вучэньні, ня нашы з Кітаем пасярод Сыбіры, а ва Ўкраіне, у Грузіі і ў Чорным моры», — сказаў Лаўроў.

Лаўроў дадаў, што разьмяшчэньне амэрыканскай дывізіі на сталай аснове на тэрыторыі Польшчы, калі яно адбудзецца, будзе непасрэдным парушэньнем асноватворнага акту Расея-NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG