Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ павесіць шыльды на ўсіх аб'ектах, якія будавалі камсамольцы


Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі да 100-годзьдзя камсамолу на кожным аб’екце, пабудаваным з удзелам моладзі, зьявіцца памятная шыльда, паведаміў сёньня журналістам першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзьмітры Варанюк, перадае БЕЛТА.

«Да векавога юбілею камсамолу на кожным аб’екце, дзе ў свой час працавала моладзь, зьявіцца памятная шыльда — інфармацыйны ўказальнік, на якім будзе ўся неабходная інфармацыя аб тым, хто і калі прымаў удзел ва ўзьвядзеньні канкрэтнага аб’екту», — сказаў Дзьмітры Варанюк.

Колькі такіх аб’ектаў па ўсёй Беларусі — не ўдакладняецца.

Тымчасам улады так і не павесілі мэмарыяльную шыльду на доме ў Менску, дзе 100 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, хаця яшчэ ў сакавіку кіраўніцтва Менгарвыканкаму дазволіла ўсталяваць мэмарыяльную дошку на вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта тут 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць БНР.

Паводле чыноўнікаў Менгарвыканкаму, павесіць дошку перашкаджае «шэраг зваротаў ад грамадзянаў», а «пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня па ўстаноўцы на разглядзе».​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG