Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі не хапае грошай на праекты Пуціна


Кіраўнік Падліковай палаты Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што рэальныя выдаткі на рэалізацыю травеньскага указу прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна значна перавышаюць сродкі, закладзеныя на яе ў праекце бюджэту на 2019–2021 гады.

Разыходжаньне складае 1 трыльён 200 мільярдаў рублёў, паведаміў Кудрын падчас пасяджэньня камітэту Дзяржаўнай думы па бюджэце і падатках.

Кудрын прапанаваў альбо скараціць выдаткі на нацыянальныя праекты, альбо пераразьмеркаваць патрэбныя сродкі зь іншых артыкулаў бюджэту.

У траўні Ўладзімір Пуцін выдаў указ аб нацыянальных мэтах і стратэгічных задачах разьвіцьця Расеі на пэрыяд да 2024 году. Для іх дасягненьня ўрад распрацаваў нацпраекты па 12 напрамках: дэмаграфія, ахова здароўя, адукацыя, жытло, экалёгія, аўтамабільныя дарогі, прадукцыйнасьць працы, навука, лічбавая эканоміка, культура, падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу і экспарт. На рэалізацыю ўсіх пастаўленых задач, паводле падлікаў уладаў, неабходна каля 25 трыльёнаў рублёў (380 мільярдаў даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG