Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Сянцова паведаміла, што ён у рэанімацыі


Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які знаходзіцца ў расейскай турме, трапіў у рэанімацыю бальніцы горада Лабытнангі. Ён выходзіць з пяцімесячны галадоўкі. Пра гэта ў аўторак паведаміла яго сястра Натальля Каплан «24-му каналу».

Паводле яе слоў, галадоўка прывяла да незваротных наступстваў для яго здароўя, у тым ліку ішэміі і арытміі сэрца, праблемах з печаньню, страўнікам і іншымі органамі.

Паведамленьне сястры рэжысэра аб шпіталізацыі пакуль не пацьверджана іншымі крыніцамі. Сам Сянцоў раней катэгарычна адмаўляўся ад разьмяшчэньня ў рэанімацыі.

У жніўні 2015 года Алег Сянцоў быў прысуджаны расейскім судом да 20 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Ён адмаўляе абвінавачваньні. 14 траўня ён абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў з расейскіх турмаў.

6 кастрычніка — пасьля 145 дзён галадоўкі — у пісьмовай заяве, якую ён перадаў праз адваката, Сянцоў заявіў, што спыняе галадоўку ў сувязі з пагрозай прымусовага кармленьня з боку расейскіх уладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG