Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зьнішчылі пяць тонаў санкцыйных сыроў і каўбас


Зьнішчэньне санкцыйных прадуктаў (архіўнае фота)

У Маскве супрацоўнікі Рассельгаснагляду зьнішчылі пяць з паловай тонаў санкцыйных сыроў, каўбас і ялавічыны, выяўленых на адным са складоў расейскай сталіцы. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Зьнішчаную партыю назвалі адной з самых буйных за ўвесь час. Было расьціснута 72 гатункі сыру агульнай вагой каля чатырох тонаў і 30 гатункаў каўбас агульнай вагой паўтары тоны.

6 жніўня 2015 году ў Расеі ўступіў у дзеяньне ўказ прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна «Аб асобных спэцыяльных эканамічных захадах, якія ўжываюцца ў мэтах забесьпячэньня бясьпекі РФ». Нядаўна Пуцін падоўжыў харчовае эмбарга ў дачыненьні да краінаў, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі пасьля анэксіі Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. У «чорным сьпісе» апынуліся краіны Эўразьвязу, ЗША, Канада, Аўстралія, Нарвэгія, Альбанія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн. Пазьней у яго была ўключаная і Ўкраіна.

Расейскія ўлады публічна зьнішчаюць «санкцыйную» ежу, якую наглядныя органы знаходзяць на прылаўках расейскіх крамаў, нягледзячы на пратэсты і патрабаваньне прыняць закон аб бязвыплатнай перадачы прадуктаў катэгорыям грамадзянаў Расеі, якія жывуць у нястачы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG