Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Вашынгтону сышоў на спачын пасьля сэксуальнага скандалу


Папа Францішак і кардынал Дональд Вуэрл.
Папа Францішак і кардынал Дональд Вуэрл.

Арцыбіскуп Вашынгтону, кардынал Дональд Вуэрл сышоў на спачын пасьля таго, як трапіў у цэнтар скандалу з разбэшчваньнем дзяцей. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на прэс-офіс кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы папы Францішка.

77-гадовага біскупа абвінавачвалі ў абароне сьвятароў, западозраных у пэдафіліі. У жніўні вялікае журы прысяжных Пэнсільваніі апублікавала справаздачу, у якой сьцьвярджалася, што сьвятары штату больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцей. Вуэрл на працягу 18 гадоў служыў біскупам другога па велічыні гораду Пэнсільваніі Піцбургу. Ён адмаўляў абвінавачваньні ва ўкрывальніцтве сьвятароў.

Акрамя таго Вуэрла абвінавачваюць у тым, што ён ведаў аб недапушчальных сэксуальных паводзінах свайго папярэдніка на пасадзе арцыбіскупу Вашынгтону, абвінавачанага ў сэксуальных дамаганьнях да сэмінарыстаў.

Сыход на спачын Вуэрла тлумачыцца яго ўзростам, у лістападзе яму споўніцца 78 гадоў. Звычайна біскупы і кардыналы адпраўляюцца на спачын у 75, хоць кардыналам дазволена служыць да 80 гадоў, адзначае CNN.

Кардыналы каталіцкай царквы кіруюць вырашэньнем асноўных пытаньняў царквы і ўдзельнічаюць у выбарах папы. Вуэрл прымаў удзел у выбарах папы Францішка ў 2013 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG