Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры запуску расейскай ракеты «Саюз» з касманаўтамі адбылася аварыя


Старт ракеты "Саюз", 11 кастрычніка 2018

Пры запуску ў Казахстане ракеты «Саюз», якая павінна была даставіць касманаўтаў на Міжнародную касьмічную станцыю, адбылася аварыя носьбіта.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Паводле дадзеных агенцтва, «адбылося аварыйнае адключэньне рухавікоў другой ступені». Як паведамляецца, экіпаж жывы і зрабіў аварыйнае прызямленьне.

Паводле дадзеных суразмоўцы агенцтва, аварыя адбылася празь дзьве хвіліны пасьля ўзьлёту, калі бакавыя блёкі першай ступені аддзяляліся ад цэнтральнага блёку другой ступені. У гэты момант спрацаваў аварыйны маяк, карабель падзяліўся на адсекі і выпусьціў парашут.



Касманаўт Раскосмасу Аляксей Аўчынін і астранаўт NASA Нік Гэйг спусьціліся ў капсуле на тэрыторыю Казахстану. Да меркаванага месца пасадкі накіраваліся верталёты і супрацоўнікі выратавальных службаў.

У твітэры апублікаваныя кадры аварыі носьбіта і выявы чальцоў экіпажу, якія былі на караблі.


Кіраўнік расейскага касьмічнага ведамства Дзьмітры Рагозін вылецеў на месца аварыі. Паводле яго, з экіпажам усталяваная сувязь. Раскосмас стварыў аварыйную камісію для расьсьледаваньня інцыдэнту.

Гэта першая аварыя з ракетай «Саюз» ад 1975 году. Тады пры вывадзе карабля на арбіту ў працы бартавых сыстэм трэцяй ступені ракеты-носьбіта адбыўся збой, і аўтаматыка прыняла рашэньне пра аварыйнае аддзяленьне карабля ад носьбіта. Экіпаж застаўся жывы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG