Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узровень даверу Пуціну ў Расеі зьнізіўся ўдвая з часу анэксіі Крыму, — апытаньне «Левада-цэнтру»


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Доля расейцаў, якія давяраюць прэзыдэнту краіны Ўладзіміру Пуціну, складае 39%.

Пра гэта сьведчаць апублікаваныя 8 кастрычніка вынікі апытаньня, праведзенага ў канцы верасьня сацыялягічнай службай «Левада-цэнтар».

Гэта ўдвая менш, чым было ў 2014 годзе, калі пасьля анэксіі ўкраінскага Крыму ўзровень даверу да Пуціна перавысіў 80%.

Узровень даверу Пуціну падаў на працягу апошніх 12 месяцаў — цяпер ён на 9 адсоткавых пунктаў ніжэй, чым у чэрвені 2018 году і на 20 адсоткавых пунктаў ніжэй, чым у лістападзе летась.

На мінулым тыдні Пуцін падпісаў надзвычай непапулярны закон, які прадугледжвае павелічэньне пэнсійнага ўзросту да 60 гадоў для жанчын і да 65 для мужчын. Большасьць расейцаў выступаюць супраць гэтай рэформы, што выклікала шматлікія вулічныя пратэсты па ўсёй краіне.

Пуцін, які зьяўляецца кіраўніком Расеі з 2000 году, выйграў сакавіцкія прэзыдэнцкія выбары. Паводле афіцыйных дадзеных,за яго прагаласавалі больш за 76% удзельнікаў галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG