Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла ўлады Ірану за пакараньне сьмерцю маладой жанчыны, ахвяры хатняга гвалту


Мішэль Бачэлет.
Мішэль Бачэлет.

ААН асудзіла іранскія ўлады за пакараньне сьмерцю маладой жанчыны, абвінавачанай у забойстве свайго мужа пяць гадоў таму, калі ёй было 17 гадоў. Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет падкрэсьліла, што несправядлівае рашэньне іранскага суду выклікае глыбокае расчараваньне.

Зейнаб Секаанванд Локран заяўляла ў судзе, што пасьля арышту ў 2012 годзе яе неаднаразова зьбівалі ў паліцыі і яна прызналася ў забойстве пад ціскам.

Падсудная зьвяртала ўвагу суду, што факты хатняга гвалту, які яна спазнавала, не былі належным чынам разгледжаныя на працэсе. Да яе не дапускалі адваката да апошняга судовага паседжаньня, на якім яна зноў адмовілася ад зробленага раней па ціскам прызнаньня сваёй віны.

Секаанванд была пакарана сьмерцю 2 кастрычніка. Ўсяго адным днём раней яе сям'я змагла прыбыць у турму для разьвітаньня, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі спэцыяльных дакладчыкаў ААН і Генэральнага сакратара ААН.

Мішэль Бачэлет зьвяртае ўвагу на тое, што іранскія ўлады не ўлічылі, што сьмяротны прысуд суд вынес падсуднай, якой на момант арышту не было 18 гадоў. Міжнароднае права адназначна забараняе пакараньне асобаў, якія не дасягнулі паўналецьця. Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека заклікала да захаваньня Іранам двух міжнародных дагавораў, якія патрабуюць ад дзяржаў не прымяняць сьмяротнае пакараньне да дзяцей і падлеткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG