Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Паўднёвай Карэі асудзілі на 15 гадоў турмы


Былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак
Былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак

Былому прэзыдэнту Паўднёвай Карэі Лі Мён Баку прысудзілі 15 гадоў турмы за карупцыю. Яму таксама прызначылі штраф у памеры 11 з паловай мільёнаў даляраў.

Такое рашэньне прыняў суд у Сэуле, паведамляе Reuters. Пракуратура патрабавала для былога прэзыдэнта 20 гадоў калёніі, сам ён на пасяджэньні суду не прысутнічаў.

Лі Мён Баку 76 гадоў. Ён узначальваў Паўднёвую Карэю з 2008-га па 2013 год. Увесну сёлета яго абвінавацілі ў атрыманьні хабараў, у тым ліку ад кампаніі Samsung. Лі Мён Бака таксама абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні ўладай і парушэньні выбарчага заканадаўства.

Летась праз абвінавачваньне ў атрыманьні хабараў і злоўжываньні ўладай на 24 гады турмы была асуджаная былая лідарка Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ. У 2009 годзе пасьля абвінавачваньняў у карупцыі скончыў жыцьцё самагубствам экс-прэзыдэнт краіны Но Му Хён. Цяпер Паўднёвую Карэю ўзначальвае Мун Чжэ Ін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG