Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былую прэзыдэнтку Паўднёвай Карэі асудзілі на 24 гады турмы


Суд у Сэуле прызнаў у пятніцу былую прэзыдэнтку Паўднёвай Карэі вінаватай па 18 пунктах абвінавачваньня, у тым ліку ў карупцыі і злоўжываньні ўладай.

Пак Кын Хе таксама павінна заплаціць каля 17 мільёнаў даляраў у якасьці штрафу.

Суд палічыў даказаным, што Пак Кын Хе — дачка былога прэзыдэнта Пак Чон Хі — разам са сваёй сяброўкай Чой Сун Сіль пры дапамозе карупцыйных схемаў атрымалі больш за 20 мільёнаў даляраў.

Абвінавачваньні ў карупцыі былі вылучаны супраць Пак Кын Хе ў 2016 годзе, калі яна займала пасаду прэзыдэнта. Яна была зьнятая з пасады парлямэнтам шляхам імпічмэнту пасьля масавых вулічных пратэстаў і ў 2017 годзе ўзятая пад варту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG