Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскай Інгушэтыі працягваецца пратэст супраць перадачы земляў Чачэніі


Мітынг супраць дамовы аб мяжы з Чачэніяй. Магас, Інгушэтыя
Мітынг супраць дамовы аб мяжы з Чачэніяй. Магас, Інгушэтыя

У Інгушэтыі працягваецца акцыя пратэсту супраць зьмены межаў Інгушэтыі з суседняй Чачэніяй. Некалькі дзясяткаў чалавек правялі перад будынкам парлямэнту рэспублікі ў горадзе Магас усю ноч. Мясцовыя жыхары прыносяць пратэстоўцам ежу і цёплыя рэчы, паведамляе «Кавказский узел».

Кіраўнік Інгушэтыі Юнус-Бэк Яўкураў учора ўвечары заклікаў удзельнікаў акцыі разысьціся і забраць з плошчы ля будынка парлямэнту «дзяцей і старых». «Не кажыце заўтра, што вы ня ведалі, дзе яны знаходзіліся. Я вельмі прашу ўсіх гэта пачуць і зразумець», — заявіў Яўкураў.

Напярэдадні Юнус-Бэк Яўкураў і кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў падпісалі пагадненьне аб замацаваньні мяжы паміж рэгіёнамі. Дамова прадугледжвае абмен тэрыторыямі паміж рэспублікамі. У канцы верасьня ў Інгушэтыі адбыліся акцыі пратэсту супраць гэтага. Актывісты сьцьвярджаюць, што дамова нявыгадная Інгушэтыі.

У Магасе ў момант разгляду закону ў парлямэнце прайшла акцыя пратэсту. У ёй бралі ўдзел тысячы чалавек. Каб супакоіць пратэстоўцаў і адціснуць іх ад будынка парлямэнту, паліцыя страляла ў паветра. Пры гэтым Канстытуцыйны суд рэспублікі стаў на бок пратэстоўцаў і заявіў пра неабходнасьць рэфэрэндуму наконт пагадненьня з Чачэніяй.

Дэпутаты Народнага сходу (парлямэнту) Інгушэтыі 4 кастрычніка заявілі пратэстоўцам аб фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня і сказалі, што плянуюць 5 кастрычніка правесьці паўторнае паседжаньне аб пытаньні ратыфікацыі пагадненьня пра мяжу з Чачэніяй, паведамляе «Кавказ.Реалии».

Паводле іх, 15 дэпутатаў з 24 прагаласавалі супраць зацьвярджэння пагадненьня, дасягнутага паміж кіраўнікамі Інгушэтыі і Чачэніі. Толькі пяцёра падтрымалі гэтыя дамоўленасьці, яшчэ чацьвёра сапсавалі бюлетэні. У той жа час кіраўнік Інгушэтыі Юнус-Бек Яўкураў заяўляў, што 17 з 25 дэпутатаў парлямэнту падтрымалі дамоўленасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG