Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы ахоўнік Януковіча просіць суд дапытаць яго


Віктар Януковіч і Канстанцін Кабзар
Віктар Януковіч і Канстанцін Кабзар

Былы кіраўнік службы бясьпекі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Канстанцін Кабзар папрасіў суд у Кіеве дапытаць яго пра ролю Анатоля Чапігі (чалавека, які вельмі падобны на Руслана Башырава, падазраванага ў атручваньні Сяргея і Юліі Скрыпаляў «Навічком») у эвакуацыі Януковіча з Украіны ў лютым 2014 года.

Адпаведную заяву Кабзара ў фэйсбуку апублікаваў адвакат Януковіча.

Журналіст Сяргей Канеў 1 кастрычніка распавёў, што Чапіга атрымаў званьне Героя Расеі за ўпраўленьне атрадам, які забясьпечваў ахову Януковіча пасьля яго адхіленьня ад улады і далейшае суправаджэньне прэзыдэнта ў Крым.

Кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што Кіеў лічыць Чапігу ўдзельнікам арганізацыі выезду Януковіча за межы краіны.

Віктара Януковіча ва Ўкраіне завочна судзяць за дзяржаўную здраду. Суд доўжыцца ўжо больш за год. Асноўныя пункты абвінавачваньня зьвязаныя зь яго лістом Уладзіміру Пуціну, напісаным падчас Майдана: у ім ён просіць увесьці войскі ва Ўкраіну для абароны законна абранай улады. Абвінавачваньне лічыць, што ў выніку гэта дазволіла далучыць Крым да Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG