Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пагражаюць зьнішчыць забароненыя расейскія ракеты


ЗША могуць зьнішчыць расейскую ракетную зброю, якая будзе парушаць Дамову аб забароне ракет сярэдняй і малой далёкасьці. Пра гэта заявіла ў аўторак амбасадар ЗША ў NATO Кей Бэйліх-Хатчынсан. Яна заклікала Маскву спыніць распрацоўку забароненага ракетнага ўзбраеньня.

У адваротным выпадку, заявіла дыплямат, амэрыканскія вайскоўцы пастараюцца разбурыць расейскія ракетныя сыстэмы яшчэ да таго, як яны пачнуць функцыянаваць. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Мы разгледзім магчымасьць ліквідаваць [расейскую] ракету, якая пагражае любой з нашых саюзных краін», – цытуе амэрыканскую дыпляматку агенцтва.

Бэйліх-Хатчынсан адзначыла, што амэрыканскія контрзахады закліканы спыніць меркаванае стварэньне Расеяй забароненага ўзбраеньня.

Пагадненьне, заключанае паміж ЗША і СССР у 1987 годзе, забараняе стварэньне і выкарыстаньне ракет наземнага базіраваньня з далёкасьцю звыш 500 кілямэтраў. Злучаныя Штаты ў апошні час неаднаразова абвінавачвалі Расею ў парушэньні гэтага дакумэнта. Масква гэта адмаўляе. На думку амэрыканскага боку, забароненыя сыстэмы дазволілі б Расеі нанесьці імгненны ядзерны ўдар па Эўропе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG