Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі ўзброеная апазыцыя адмаўляе свой адыход з Ідлібу


Уцекачы ў правінцыі Ідліб выходзяць з тэрыторыі, падкантрольнай паўстанцам. 25 верасьня 2018 году
Уцекачы ў правінцыі Ідліб выходзяць з тэрыторыі, падкантрольнай паўстанцам. 25 верасьня 2018 году

Сырыйскія паўстанцы абверглі свой адыход з дэмілітарызаванай зоны паблізу гораду Ідліб. Пра гэта паведаміла агенцтва DPA са спасылкай на прадстаўнікоў паўстанцаў у нядзелю, 30 верасьня.

«Мы рашуча адмаўляем, што „Файлак аль-Шам“ пакінула свае пазыцыі на поўдні і захадзе правінцыі Алепа», — заявіў адзін з камандзіраў «Нацыянальнага фронту за вызваленьне», які ўваходзіць у пратурэцкую групоўку «Файлак аль-Шам».

Іншыя крыніцы ў лягеры паўстанцаў таксама абверглі сваё адступленьне. Пра адвод танкаў і буйнакалібэрных гармат з зоны паблізу Ідлібу раніцай паведамілі ў Сырыйскім цэнтры маніторынгу парушэньняў правоў чалавека, які базуецца ў Вялікай Брытаніі.

Вывад атрадаў паўстанцаў павінен быў праводзіцца ў адпаведнасьці з дамоўленасьцю прэзыдэнтаў Турэччыны і Расеі Рэджэпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна, дасягнутай на нядаўняй сустрэчы ў Сочы.

Было вырашана стварыць 20-кілямэтровую дэмілітарызаваную зону ў сырыйскім горадзе Ідліб: да 15 кастрычніка вывесьці ўсе ўзброеныя сілы з гораду, да 10 кастрычніка павінна быць выведзена ўсё цяжкае ўзбраеньне. Тэрыторыю, паводле дамоўленасьцяў, будуць патруляваць турэцкія і расейскія вайскоўцы.

Ідліб — адна з апошніх тэрыторый Сырыі, якую не кантралююць сырыйскія ўрадавыя войскі: рэгіён знаходзіцца пад кантролем апазыцыі і ісламскіх узброеных груповак. Напярэдадні расейскія СМІ са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі расказвалі пра хімічную атаку ў Ідлібе, якую нібыта рыхтуюць у якасьці правакацыі валянтэры «Белых касак» — арганізацыі грамадзянскай абароны на кантраляваных паўстанцамі тэрыторыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG