Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі новыя пратэсты супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту супраць пэнсійнай рэформы ў Санкт-Пецярбургу.
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту супраць пэнсійнай рэформы ў Санкт-Пецярбургу.

У некалькіх расейскіх гарадах у нядзелю прайшлі мітынгі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. Узгодненыя з уладамі акцыі прайшлі ў Растоўскай, Арэнбурскай і Омскай абласьцях, а таксама ва Ўдмуртыі.

У Растове-на-Доне ўдзельнікі акцыі абвінавацілі расейскія ўлады ў тым, што яны, паводле аднаго з плякатаў, «скралі ня толькі пэнсіі», але і «свабоду, мір, праўду, годнасьць, гонар», а таксама «будучыню» у расейцаў. Паводле дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, у акцыі ўдзельнічалі каля 100 чалавек.

У Арэнбургу жыхары таксама запатрабавалі правесьці рэфэрэндум, каб вярнуць прамыя выбары кіраўнікоў гарадоў і раёнаў, паведамляе мясцовае выданьне Ural56. Падставай для патрабаваньня рэфэрэндуму паслужыў арышт Арэнбурскага мэра Яўгена Арапава і яго намесбніка, якіх западозрылі ў атрыманбні хабару. На акцыю прыйшлі, паводле розных ацэнак, ад 100 да 300 чалавек.

У Омску ўдзельнікі мітынгу, арганізаванага партыямі КПРФ і «Яблоко», заклікалі ўлады адмовіцца ад пэнсійнай рэформы, а таксама папракнулі абласны выбаркам ў нежаданьні рэгістраваць заяўку на правядзеньне рэфэрэндуму па пытаньні павышэньня пэнсійнага ўзросту. Акцыя была нешматлікай. Арганізатары зьвязваюць гэта з тым, што дэманстрацыю прыйшлося правесьці на ўскраіне гораду з прычыны адмовы чыноўнікаў ўзгадніць мерапрыемства ў цэнтры Омску, паведамляе Інтэрфакс.

Ва ўдмурцкім горадзе Воткінск арганізатары пратэсту запатрабавалі ад чыноўнікаў адказаць «за хлусьню аб павышэньні пэнсіённага ўзросту», перадае «Эхо Москвы».

Дзяржаўная Дума ў чацьвер прыняла ў трэцім і канчатковым чытаньні закон аб павышэньні пэнсійнага ўзросту ў Расеі. За яго прагаласавалі 332 дэпутаты, супраць — 83, тых, хто ўстрымаўся, не было.

У першапачатковай рэдакцыі рэформа прадугледжвала паступовае павышэньне пэнсійнага ўзросту да 65 гадоў для мужчын і да 63 гадоў для жанчын. Пазьней дэпутаты падтрымалі прэзыдэнцкую папраўку, згодна зь якой для жанчын ўзрост выхаду на пэнсію падвысяць да 60 гадоў, а не да 63.

Пасьля ўнясеньня закону сацыёлягі зарэгістравалі істотнае падзеньне рэйтынгу Ўладзіміра Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG