Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выклаў аргумэнты за новыя санкцыі супраць Ірану


Дональд Трамп у ААН
Дональд Трамп у ААН

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп 26 верасьня выступіў у Радзе бясьпекі ААН з аргумэнтамі за новыя санкцыі супраць Ірану. Аднак іншыя краіны, якія ў 2015 годзе разам з ЗША падпісалі пагадненьне з Іранам — Брытанія, Кітай, Нямеччына, Расея і Францыя — адмовіліся далучыцца да санкцыяў.

​За апошнія 12 месяцаў з моманту яго апошняга выступу ў ААН Трамп пахіснуў статус-кво ў міжнароднай дыпляматыі. У прыватнасьці, ён вывеў ЗША зь ядзернага пагадненьня з Іранам.

Тэмай пасяджэння Рады бясьпекі ААН 26 верасьня, на якой старшыняваў Трамп, быў нераспаўсюд ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі. Прэзыдэнт ЗША пераконваў прадстаўнікоў іншых дзяржаў, што ягонае рашэньне выйсьці зь ядзернага пагадненьня з Іранам ужо прымусіла многія кампаніі разарваць сувязі з Іранам — нават яшчэ да таго, як у канцы лістапада ўступяць ў сілу штрафы за невыкананьне санкцыяў з боку ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG