Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім рэгіёне праз магчымыя пратэсты адключылі інтэрнэт і перакрылі ўезд у горад


На мяжы паміж Інгушэціяй і Чачнёй зноў неспакойна
На мяжы паміж Інгушэціяй і Чачнёй зноў неспакойна

У Інгушэціі праз магчымыя акцыі супраць перадачы зямель Чачні адключылі інтэрнэт і перакрылі ўезд у горад Магас, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Па дадзеных «Каўкаскага вузла», у Магас пасьля заклікаў да мітынгу ўвайшла калёна Расгвардыі. Ва ўпраўленьні МУС заяўляюць, што ў рэспубліцы праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ахову грамадзкай бясьпекі, а мясцовых жыхароў папярэдзілі пра адказнасьць за ўдзел у няўзгодненых акцыях.

У пачатку верасьня кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў падпісаў указ аб стварэньні камісіі, якая зоймецца ўдакладненьнем мяжы рэспублікі з Інгушэціяй. Кадыраў заявіў, што асабіста будзе кантраляваць яе працу.

Да гэта актывісты ў Інгушэціі паведамілі, што ў Сунжанскага раёне рэспублікі пад аховай чачэнскай паліцыі будуецца дарога, а ў вёсцы Аршты спрабуюць усталяваць пост дарожнай паліцыі МУС Чачні.

Рух «Апора Інгушэціі» мяркуе, што гэта наступствы прынятага ў 2012 годзе парлямэнтам Чачні закона аб уключэньні ў склад рэспублікі інгускіх вёсак. Ён да гэтага часу не адменены, нягледзячы на абяцаньні чачэнскіх уладаў, заяўляюць актывісты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG