Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дарадца Пуціна: Пры магчымай анэксіі Беларусі Захад выкажа чарговую «глыбокую занепакоенасьць»


Андрэй Іларыёнаў
Андрэй Іларыёнаў

Былы дарадца расейскага прэзыдэнта Андрэй Іларыёнаў у інтэрвію ўкраінскім журналістам тлумачыць, навошта Пуціну Беларусь.

Супрацоўнік Вашынгтонскага інстытуту Катона, былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў у эфіры тэлеканалу 112 зноў заявіў, што наступнай ахвярай расейскай агрэсіі можа стаць Беларусь. Захад, паводле ягоных словаў, пры гэтым толькі выкажа чарговую «глыбокую занепакоенасьць».

Пра Беларусь - ад 14:50.

​Гаворачы пра анэксію Крыму, Андрэй Іларыёнаў дадаў: «Што можа быць яшчэ, якая краіна можа стаць ахвярай падобнай агрэсіі. Відавочна, што наступнай ахвярай агрэсіі можа аказацца Беларусь. У адрозьненьне ад балтыйскіх дзяржаваў, Беларусь ня мае такога рэсурсу, як сяброўства ў NATO. ЗША гэта разумеюць. Самая галоўная праблема заключаецца ў тым, што цяпер адміністрацыя ЗША займаецца іншымі пытаньнямі. Перш за ўсё, унутранай палітыкай. Беларусь не зьяўляецца сябрам NATO, не зьяўляецца ўдзельнікам якіх-небудзь міжнародных саюзаў, акрамя саюзу з Расеяй. Улічваючы сумны вопыт таго, што здарылася ў Грузіі з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй, ва Ўкраіне з Крымам і Данбасам», — заявіў Іларыёнаў.

На пытаньне: «Навошта Пуціну Беларусь?» — былы дарадца прэзыдэнта Расеі адказаў: «Гэта цалкам адпавядае сьветапогляду Пуціна... Ён казаў, што няма асобных нацыяў: рускіх, украінцаў, беларусаў. Больш як год таму назад ён сфармуляваў: «Адзін народ, адна рэлігія, адзін князь».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG