Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве праходзіць «Сацыяльны марш мільёнаў»


У Маскве на праспэкце Сахарава праходзіць узгодненая з уладамі акцыя пратэсту «Сацыяльны марш мільёнаў». Яна прымеркаваная да разгляду Дзярждумай у другім чытанні законапраекта аб павышэньні пэнсійнага ўзросту ў Расеі.

Закон выклікаў акцыі пратэсту па ўсёй Расеі, якія працягваюцца зь сярэдзіны лета.

На плошчы Сахарава сабралася некалькі тысяч чалавек. Яшчэ да афіцыйнага пачатку акцыі ўдзельнікі «Левага фронту» на чале зь лідэрам руху Сяргеем Удальцовым скандавалі «Ганьба Адзінай Расеі».

Удальцоў заявіў журналістам, што акцыі будуць працягвацца, а яго прыхільнікі будуць дамагацца правядзеньня ў Расеі рэфэрэндуму па пэнсійнай рэформе.

Акцыі супраць павышэньня пенсійнага ўзросту праходзяць у гэтую суботу ў розных гарадах Расеі. У большасьці выпадкаў яны арганізаваны КПРФ і прафсаюзамі. У іх таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі леварадыкальных палітычных рухаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG