Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зачынілі рэабілітацыйны цэнтар, дзе выхаванцы заяўлялі пра катаваньні і сэксуальны гвалт


Рэабілітацыйны цэнтар «Символ жизни». Жнівень 2018 году.
Рэабілітацыйны цэнтар «Символ жизни». Жнівень 2018 году.

У рэабілітацыйны цэнтар пад назвай «Символ жизни» на перавыхаваньне адпраўлялі «цяжкіх» падлеткаў ва ўзросьце 13-16 гадоў.

Кіраўскі раённы суд Казані на патрабаваньне пракуратуры спыніў працу рэабілітацыйнага цэнтру для непаўналетніх «Символ жизни». Пра гэта «Медиазоне» паведаміў юрыст Андрэй Сучкоў, які прадстаўляў інтарэсы пацярпелых падлеткаў і іх сем’яў.

«Символ жизни» пазыцыянаваў сябе як рэабілітацыйны цэнтар для «перавыхаваньня» цяжкіх падлеткаў. Многія выхаванцы скардзіліся на катаваньні і сэксуальны гвалт, які да іх ўжывалі выхавальнікі. Скаргі бацькоў і дзяцей доўгі час ня мелі ніякага посьпеху, і справа супраць «Символа жизни» была заведзена толькі пасьля таго, як адзін з падлеткаў у сьнежні 2017 году паспрабаваў пакончыць з сабой.

Усім падлеткам, якія давалі паказаньні, было 13-16 гадоў.

  • «Мяне пасадзілі на крэсла і прымусілі сядзець моўчкі, не рухаючыся і гледзячы ў адну кропку, — распавядаў былы выхаванец Цэнтру псыхалягічнай дапамогі падлеткам „Символ жизни“ ў Казані Данііл Фадзееў. — Гэта называлася „сядзець на востраве“. У прыбіральню можна было адпрасіцца ня больш за тры разы на дзень. Я сядзеў тыдзень».
  • «Былі фізычныя пакараньні, у дзяўчынак — прысяданьні, у хлопцаў — адцісканьні і/або прысяданьні. За тое, што я грызла пазногці, я суткі хадзіла ў гумовых пальчатках. Калі я, нягледзячы на гэта, далей грызла пазногці, то я ў выніку хадзіла ў баксёрскіх пальчатках і была вымушаная ў іх есьці і пісаць лекцыі. Празь месяц на мае рукі надзелі смецьцевыя мяшкі, — распавядала выхаванка цэнтру Тацяна. — Яшчэ ў нас ладзілі „дзень басэйну“: у гэты дзень аблівалі халоднай вадой і кідалі дзяцей у халодны басэйн».
  • «Івана білі, выбілі зуб. Мікіта Г. стоячы пісаў вызначэньні ў халодным склепе да таго моманту, пакуль увесь ня стаў дрыжаць нават у куртцы. Паліну прымушалі прысядаць голай на вачах у мужчын і далі ёй насіць дошку, на якой намалявалі член, і прымусілі крычаць нешта, што яе прынізіць», — напісала дзяўчына ў сваіх паказаньнях.

Кіраўнік «Символа жизни» адмаўляў зьдзекі зь дзяцей. Аднак сьледчыя распачалі ў дачыненьні да кіраўніцтва цэнтру справу паводле артыкулу 110 КК ( «Давядзеньне да самагубства»), а таксама паводле артыкулаў 132 КК ( «Гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару ў дачыненьні да непаўналетняй») і 133 КК ( «Прымус да дзеяньняў сэксуальнага характару»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG