Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея робіць усё, каб не залежаць ад ЗША і даляра


Сяргей Лаўроў, міністар замежных справаў Расеі
Сяргей Лаўроў, міністар замежных справаў Расеі

Расея робіць усё неабходнае, каб не залежаць ад ЗША і даляравай сыстэмы, заявіў у пятніцу расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў. Паводле кіраўніка МЗС, давер да амэрыканскай валюты «вельмі рэзка падае» на фоне ўвядзеньня Вашынгтонам новых санкцый.

Гаворка ідзе пра нядаўняе ўключэньне ў санкцыйны сьпіс 33 расейскіх фізычных і юрыдычных асоб, зьвязаных з абароннай галіной і спэцслужбамі. Ва ўчорашняй заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША гаварылася, што гэтае рашэньне было прынятае ў сувязі з «шкоднай дзейнасьцю» расейскіх вайскоўцаў і спэцслужбаў у розных краінах сьвету.

На мінулым тыдні старшыня праўленьня расейскага дзяржаўнага банку ВТБ Андрэй Косьцін расказаў пра плян адмовы ад даляра ЗША. Ён, у прыватнасьці, уключае пераход на іншую валюту пры правядзеньні экспартна-імпартных угодаў і перавод юрыдычных адрасоў найбуйнейшых расейскіх холдынгаў у расейскую юрысдыкцыю.

У ліпені сёлета ў Кангрэс ЗША быў унесены дакумэнт, у якім прапануецца ўвесьці забарону на правядзеньне апэрацый у ЗША для найбуйнейшых расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, што фактычна азначае забарону на выкарыстаньне даляра гэтымі фінансавымі арганізацыямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG