Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі баец, які стаў расейскім дэпутатам, назваў Пуціна «непрыстойна багатым»


Джэф Монсан на Краснай плошчы ў Маскве ў дзень народзінаў Уладзіміра Леніна, 22 красавіка 2016 году
Джэф Монсан на Краснай плошчы ў Маскве ў дзень народзінаў Уладзіміра Леніна, 22 красавіка 2016 году

Амэрыканскі баец Джэф Монсан, які атрымаў расейскае грамадзянства і быў абраны дэпутатам падмаскоўнага Краснагорску ад урадавай партыі «Адзіная Расея», раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна за яго сувязь з алігархамі. Пра гэта піша The Time.

Паводле Монсана, ён прыйшоў у расейскую палітыку, каб разьвіваць дзіцячы спорт. Баец падкрэсьліў, што не зьяўляецца «карысным ідыётам» Расеі. «Я выдатна разумею, што адбываецца. Крэмль выкарыстоўвае мяне або спрабуе выкарыстоўваць», — заявіў ён, дадаўшы, што разумее верагодныя нэгатыўныя наступствы сваіх выказваньняў.

Дэпутацкая прысяга Джэфа Монсана:

Ён сказаў, што не падтрымлівае партыю «Адзіная Расія» і не зьбіраецца далучацца да яе, а Пуціна назваў «непрыстойна багатым» чалавекам. У той жа час ён падтрымаў ваенныя кампаніі расейскага прэзыдэнта ва Ўкраіне і ў Сырыі, патлумачыўшы, што лічыць гэтае процідзеяньнем «амэрыканскай гегемоніі».

Монсан называе сябе прыхільнікам сацыялізму, аднак адмаўляецца далучыцца да Камуністычнай партыі Расеі з-за яе савецкага «бэкграўнду», паведамляе выданьне. Паводле The Time, у 2021 годзе Монсан мае намер абріацца ў Дзяржаўную думу Расеі.

Амэрыканскі баец зьмешаных двубояў Джэф Монсан адмовіўся ад грамадзянства ЗША і ў чэрвені атрымаў расейскі пашпарт, а ў верасьні — дэпутацкае крэсла. У сваёй анкеце кандыдата ў дэпутаты ён напісаў, што працуе трэнэрам па фізпадрыхтоўцы ў аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Спартыўны клюб «Зоркий». Цяпер ён нібыта жыве ў Краснагорску і вучыць расейскую мову. У гутарцы з ТАСС ён абяцаў таксама заняцца праблемамі навакольнага асяродзьдзя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG