Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, хто стане першым турыстам у падарожжы вакол Месяца


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Японскі мільярдэр Юсаку Маэдзава будзе першым турыстам у космасе, які зьлётае далей за арбіту Міжнароднай касьмічнай станцыі.

Раней амэрыканская прыватная касьмічная кампанія SpaceX паведаміла, што падпісала кантракт з прыватным пасажырам на палёт вакол Месяца. Аднак імя турыста спачатку трымалі ў сакрэце.

Палёт мае адбыцца ў 2023 годзе. Маэдзава паведаміў, што запросіць з сабой ад 6 да 8 мастакоў з усяго сьвету.

​Турыстаў абяцаюць запусьціць у дапамогай Big Falcon Rocket — гэта праект SpaceX у стварэньні шматразовай ракеты з магчымасьцю дазапраўкі на арбіце і касьмічнага апарата для міжплянэтных пералётаў.

Касьмічныя турысты пэрыядычна лятаюць на арбіту ад 1990 году, амаль ва ўсіх выпадках — на міжнародную касьмічную станцыю. Палёты могуць сабе дазволіць толькі самыя багатыя, бо «квіток» каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў.

Прадстаўнікі SpaceX пішуць, што палёт мае стаць важным крокам на шляху ажыцьцяўленьня мары звычайных людзей вандраваць у космасе, а таксама нагадваюць, што так блізка да Месяца не падбіраліся з 1972 году, калі завяршыліся пілятаваныя палёты паводле праграмы «Апалён».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG