Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічнае агенцтва NASA запусьціла зонд для дасьледаваньня Сонца. Відэа


Запуск ракеты-носьбіта з сонечным зондам Parker

NASA аб’явіла пра запуск ракеты-носьбіта з сонечным зондам Parker.

Ракета стартавала з касмадрома на мысе Канавэрал у штаце Флорыда, у ЗША. Місію рыхтавалі 10 гадоў і плянавалі адправіць у космас напярэдадні, але ў апарата выявілі праблемы з перадачай дадзеных.

Апарат дасягне мэты да 2024 года. Parker наблізіцца да Сонца на адлегласьць каля шасьці мільёнаў кілямэтраў, увайшоўшы ў сонечную карону.

Так блізка да зоркі ня падлятаў яшчэ ніводзін касьмічны апарат. Зонд дасьледуе сонечны вецер і атмасфэру сонца. Яму давядзецца працаваць пры экстрэмальна высокай тэмпэратуры — 1000 градусаў Цэльсія.

Цягам сямі гадоў станцыя абляціць вакол Сонца 24 разы. Праект ацэньваецца ў 1,5 мільярда даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG