Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТАСС паведаміў пра абвінавачаньні супраць Расеі ў садзейнічаньні палітычнаму забойству, якіх не было


Сталая прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Гэйлі
Сталая прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Гэйлі

Расейскае агенцтва ТАСС распаўсюдзіла недакладную інфармацыю пра тое, што ў панядзелак сталая прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Гэйлі нібыта абвінаваціла Расею ў «садзейнічаньні забойству брата Кім Чэн Ына».

ТАСС наступным чынам працытавала амэрыканскую дыпляматку: «Калі Паўночная Карэя выканала забойства Кім Чэн Нама, гэта было пры садзейнічаньні Расеі, якая перадавала біялягічныя рэчывы Паўночнай Карэі».

Насамрэч Гэйлі не казала такой фразы. Яна сапраўды згадала забойства паўночнакарэйскімі спэцслужбамі Кім Чэн Нама — брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына. Паводле яе, гэта злачынства зрабілі з ужываньнем нэрвова-паралітычнага газу VX. Аднак, кажучы пра Расею, Хэйлі сказала толькі аб тым, што Масква «пагадзілася» з высновамі ЗША аб вінаватасьці Пхэньяну, але адмовілася ўзмацніць санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Ніякіх заяваў пра перадачу Расеяй біялягічных рэчываў Пхэньяну на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН з амэрыканскага боку не гучала. Пра гэта сьведчыць відэазапіс выступленьня Гэйлі, які можна паглядзець ніжэй.

У ходзе сёньняшняга пасяджэньня Рады бясьпекі ААН, скліканага па ініцыятыве ЗША, Гэйлі абвінаваціла Расею ў грубым і сыстэматычным парушэньні міжнародных санкцый супраць КНДР. Паводле яе, Расея спрыяе атрыманьню КНДР прадуктаў нафтаперапрацоўкі, пастаўкі якіх Пхэньяну, згодна з рэжымам санкцый, забароненыя. Расейскі сталы прадстаўнік у ААН Васілій Небензя адпрэчыў гэтыя абвінавачаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG