Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: NATO можа ўжыць Пяты артыкул у адказ на кібэратакі Расеі


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

У адказ на кібэратакі з боку Расеі NATO можа ўжыць Пяты артыкул Статуту Паўночнаатлянтычнага саюзу — захад калектыўнай абароны.

Пра гэта заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг у інтэрвію парталу Axios.

Столтэнбэрг удакладніў, што гэтая норма ня можа быць задзейнічаная аўтаматычна. Яе ажыцьцяўленьне будзе залежаць ад характару хакерскай атакі, сказаў ён. Столтэнбэрг адмовіўся канкрэтызаваць ўмовы ажыцьцяўленьня Пятага артыкулу, каб не даваць патэнцыйным праціўнікам перавагі.

Столтэнбэрг таксама адказаў на пытаньне, як успрымаць нядаўнюю заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ўсумніўся, ці варта саюзьнікам станавіцца на абарону Чарнагорыі — самага маладога чальца NATO — у выпадку, калі на краіну будзе ўчынены напад. Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу запэўніў, што ЗША застаюцца «цалкам адданыя Пятаму артыкулу» ў дачыненьні да Чарнагорыі. Паводле яго, пра гэта сьведчаць рэальныя дзеяньні Вашынгтону.

Згодна зь Пятым артыкулам дамовы NATO, узброены напад на аднаго або некалькіх удзельнікаў альянсу будзе разглядацца як атака на ўсіх саюзьнікаў. Гэтая норма выкарыстоўвалася толькі адзін раз — пасьля тэрарыстычных атакаў 11 верасьня 2001 году. У сьнежні 2015 году саюзьнікі дамовіліся аб магчымасьці ўжыць Пяты артыкул у адказ на «гібрыдныя атакі», у якіх раней краіны Захаду абвінавацілі Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG