Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Македоніі адбыўся мітынг у падтрымку зьмены назвы краіны, сяброўства ў NATO і Эўразьвязе


Мітынг у Скоп'e 16 верасьня 2018
Мітынг у Скоп'e 16 верасьня 2018

Тысячы жыхароў Македоніі сабраліся ў сталіцы Скоп’i 16 верасьня ў падтрымку ініцыятывы адносна зьмены назвы краіны і сяброўства ў NATO і Эўразьвязе.

Удзельнікі дэманстрацыі заклікалі галасаваць «так» на рэфэрэндуме 30 верасьня, дзе будзе стаяць пытаньне, ці жадаюць македонцы зьмяніць назву сваёй краіны на Паўночную Македонію.

Рэфэрэндум адбудзецца паводле дамовы з суседняй Грэцыяй, каб скончыць шматгадовую спрэчку пра назву краіны. Спрэчка цягнецца ад 1991 году, калі Македонія мірна аддзялілася ад Югаславіі, абвясьціўшы незалежнасьць Рэспублікі Македонія.

Грэцыя выступае супраць назвы Македонія, лічачы, што рэгіён Македонія можа быць толькі адзін і на тэрыторыі Грэцыі. Паводле папярэдніх дамоўленасьцяў паміж дзьвюма краінамі і Эўразьвязам, у абмен на зьмену назвы Грэцыя перастане блякаваць ў ЭЗ і NATO рашэньне аб далучэньні Македоніі да абодвух альянсаў.

Праэўрапейскі прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заеў зьвярнуўся да ўдзельнікаў маршу перад офісам ЭЗ у Скоп’і, назваўшы «гістарычнае» пагадненьне наконт назвы «справядлівым».

«Гэта пасланьне, што мы хочам будучыні, мы хочам эўрапейскай Македоніі! Наша адказнасьць — забясьпечыць будучыню нашым дзецям і дзецям, — сказаў удзельнікам мітынгу Заеў. — Эўразьвяз і NATO — гэта бясьпечны шлях, для нас няма альтэрнатывы, гэта наш шлях да лепшага жыцьця».

Заеў сутыкаецца з унутранай апазыцыяй у пытаньні зьмены назвы, пераважна з боку нацыяналістаў.

Апазыцыйная партыя VMRO-DPMNE правяла асобны мітынг 16 верасьня ў горадзе Стыпе з удзелам прыблізна дзьвюх тысяч чалавек, каб заклікаць адмовіцца ад зьмены назвы.

Пытаньне на рэфэрэндуме сфармулявана такім чынам: «Ці падтрымліваеце вы сяброўства краіны ў ЭЗ і NATO шляхам прыняцьця пагадненьня паміж Рэспублікай Македонія і Рэспублікай Грэцыя?».

Апытаньні грамадзкай думкі прадказваюць адказ «так» са значнай перавагай, але для легітымнасьці рашэньня аб зьмене назвы неабходны ўдзел у галасаваньні больш за 50% з 1,8 мільёна зарэгістраваных выбаршчыкаў Македоніі.

Заходнія лідэры, уключаючы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, заклікалі македонцаў падтрымаць зьмену назвы краіны.

Тым часам міністар абароны ЗША Джым Мэтыс 17 верасьня заявіў, што расейскія ўлады «фінансуюць і праводзяць шырокую кампанію ўплыву» перад вызначаным у Македоніі рэфэрэндумам аб зьмене назвы дзяржавы.

Раней паведамлялася, што расейскі мільярдэр Іван Савідзі выдаткаваў 300 тысяч эўраў на кампанію супраць перайменаваньня Македоніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG