Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: падазраваныя Брытаніяй ў «справе Скрыпаляў» — цывільныя асобы


Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў

Падазраваныя ў справе аб атручэньні былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў брытанскім горадзе Солсбэры вядомыя расейскім уладам, гэта цывільныя асобы, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на Ўсходнім эканамічным форуме.

«Мы, вядома, паглядзелі, што гэта за людзі, і ведаем, хто яны такія. Мы іх знайшлі. Нічога там асаблівага і крымінальнага няма, запэўніваю вас», — цытуюць Пуціна агенцтвы.

Кіраўнік расейскай дзяржавы таксама выказаў здагадку, што гэтыя падазраваныя могуць самі распавесьці СМІ ўласную вэрсію падзей у бліжэйшы час.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаны ў Солсберы 4 сакавіка з дапамогай нэўра-паралітычнага рэчыва «Навічок», распрацоўка якога вялася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Паводле брытанскіх уладаў, замах зьдзейсьнілі два агенты расійскай вайсковай выведкі (ГРУ), вядомыя пад імёнамі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якія прыляцелі ў Вялікабрытанію на тры дні ў пачатку сакавіка — і потым вярнуліся ў Расію. Пры гэтым мяркуецца, што Пятроў і Башыраў могуць быць фальшывымі імёнамі.

Пуцін у сваім выступе не называў імёнаў падазраваных, і незразумела, ці зьяўляецца гэта пацьвярджэньнем таго, што Вялікабрытанію наведвалі нейкія рэальна існуючыя Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўскладае адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на Пуціна. Масква абвінавачаньні абвяргае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG