Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ідэнтыфікавала людзей, якія дапамаглі Расеі анэксаваць Крым


Юры Луцэнка

Украінскія праваахоўныя органы ідэнтыфікавалі 900 удзельнікаў так званай «самаабароны Крыму», якія спрыялі Расеі ў анэксіі паўвострава ў 2014 годзе, паведаміў у Facebook генэральны пракурор Юры Луцэнка.

«У цяперашні час пракуратурай Аўтаномнай Рэспублікі Крым (АРК) і ГУ Нацыянальнай паліцыі ў АРК і горадзе Севастопаль ўстаноўлены поўныя анкетныя дадзеныя 900 чалавек, якія ўваходзілі ў склад незаконна створанага ўзброенага фармаваньня „Самаабарона Крыму“. Акрамя таго, зьбіраюцца доказы ўдзелу прадстаўнікоў названага фармаваньня ў захопе прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, нападах на грамадзян, якія падтрымліваюць праўкраінскую пазыцыю, і іх выкраданьня, а таксама ўчыненьні іншых крымінальных злачынстваў», — адзначыў Луцэнка.

Таксама генпракурор адзначыў, што ў 2018 годзе, па выніках сабраных доказаў, 64 прадстаўнікам так званай «самаабароны Крыму» паведамлена пра падазрэньні паводле артыкулу 260 Крымінальнага кодэксу Украіны (стварэньне не прадугледжаных законам ваенізаваных ці ўзброеных фармаваньняў), іх абвясьцілі ў вышук.

З іх восем чалавек удзельнічалі ў стварэньні і фінансаваньні незаконнага фармаваньня, 15 — камандавалі так званымі «ротамі» і яшчэ 41 ўдзельнічалі ў незаконным узброеным фармаваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG