Былога генэральнага дырэктара ААТ «ДарОрс» Аляксандра Казлова асудзілі на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, піша БелТА.
Суд Кастрычніцкага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвам, зьдзейсьненага групай асобаў з папярэдняй дамоўленасьцю, а таксама замаху на гэтае злачынства.
Таксама Казлову прысудзілі:
- 12 250 рублёў штрафу;
- 5 гадоў пазбаўленьня права займаць арганізацыйна-распарадчыяі адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады.
Прысуд не набыў законны моц і можа быць абскарджаны.
Казлова затрымалі летась у кастрычніку разам з галоўным інжынэрам «ДарОрс» Аляксеем Крупкевічам, супраць яго таксама абвінавачваюць у раскраданьні шляхам ужываньня службовымі паўнамоцтвамі.
Крупкевіч хадатайнічаў аб крымінальнай адказнасьці паводле арт. 88-1 КК Беларусі. Паводле гэтага артыкулу, асобая, якая ўпершыню зьдзейсьніла злачынства, што ня мае «вялікай грамадзкай небясьпекі», могуць вызваліць з пад варты, калі злачынца:
- добраахвотна зьявіўся з пакаяньнем;
- актыўна садзейнічаў выяўленьню ці раскрыцьцю злачынства;
- кампэнсавала нанесеную шкоду;
- вярнула неабгрунтаванае ўзбагачэньне;
- унесла на рахунак органа, які вядзе крымінальны працэс, кампэнсацыю ў 50% нанесенай шкоды (але ня менш за 30 базавых велічыняў).
Паводле сьледзтва, службовыя асобы з у 2016-2017 гадах за кошт прадпрыемства рамантавалі аўтамабілі, якія належаць ім і іх блізкім:
- BMW 525;
- BMW Х5;
- Volkswagen Passat B6;
- Chevrolet Cruze.
Пры гэтым у бухгалтэрыю перадавалі падробленыя дакумэнты пра рамонт транспартных сродкаў ААТ «ДарОрс».
Раней ААТ «ДорОрс» уваходзіла ў склад Беларускай чыгункі, але цяпер функцыянуе як самастойная юрасоба. Кампанія мае разьвітую гандлёвую сетку па ўсёй Беларусі і выступае буйным рытэйлерам. Таксама мае ўласную цяплічную гаспадарку і завод алькагольнай прадукцыі і пункты грамадзкага харчаваньня. Кампанія таксама выступае буйным удзельнікам кветкавага рынку Беларусі. У статутным фондзе кампаніі дзяржаве належыць 99,5% акцый.