Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ствараюць гіпэргукавую ракету для прарыву СПА Расеі


Амэрыканскія ракеты AMRAAM
Амэрыканскія ракеты AMRAAM

Мінабароны ЗША ўпершыню з часоў распаду СССР распрацоўвае ракетную сыстэму з далёкасьцю 1600 кілямэтраў, паведамляе Breaking Defence са спасылкай на крыніцы ў Пэнтагоне.

Новая зброя прызначана спэцыяльна для пераадоленьня супрацьракетных сыстэм Расеі і Кітая, распавёў выданьню палкоўнік Джон Рафэрці.

Гаворка ідзе пра дзьве розныя спаруды наземнага базіраваньня. Па-першае, гэта гіпэргукавая манэўруючая ракета, якая паляціць з хуткасьцю больш за 5 Маха і будзе здольная ўхіліцца ад перахопу. Далёкасьць яе палёту будзе ў пяць разоў большай у параўнаньні з наяўнымі ў ЗША ракетна-артылерыйскімі сыстэмамі. Яна будзе прызначацца для паразы самых важных і цяжкіх мэтаў — умацаваных цэнтраў кіраваньня, у тым ліку камандных бункераў.

Па-другое, гэта стратэгічны дальнабойны артылерыйскі ствол для пуску ракет. Яго задзейнічаюць для паразы больш «далікатных» цэляў, такіх як радары, ракетныя пускавыя ўстаноўкі і мабільныя камандныя пункты.

Адзначаецца, што адна з пераваг сухапутных сыстэм такога тыпу ў параўнаньні з паветранымі і марскімі плятформамі — той факт, што іх месцазнаходжаньне вельмі складана вызначыць.

Выданьне сьцьвярджае, што амэрыканская распрацоўка стане «сьмяротным ударам» па Дагаворы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, які быў заключаны паміж ЗША і СССР у 1987 годзе. Ён забараняе стварэньне і выкарыстаньне ракет наземнага базіраваньня з далёкасьцю звыш 500 кілямэтраў. У апошнія гады амэрыканскія ўлады неаднаразова абвінавачвалі Маскву ў парушэньні гэтага пагадненьня. У выніку Пэнтагон атрымаў сродкі на распрацоўку новага ракетнага ўзбраеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG