Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін чалавек на месца: назвалі прахадныя балы ў Вайсковую акадэмію


Беларускія вайскоўцы на дзяржаўным парадзе ў Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня
Беларускія вайскоўцы на дзяржаўным парадзе ў Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня

Міністэрства абароны апублікавала прахадныя балы і лічбы конкурсу пры паступленьні ў Вайсковую акадэмію сёлета. Свабода склала топ і антытоп вайсковых спэцыяльнасьцяў — па балах і па конкурсе.

Топ-3 папулярных спэцыяльнасьцяў:

  1. Тылавое забесьпячэньне войскаў у інтарэсах дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) — 3,33 чалавекі на месца.
  2. Практычная псыхалёгія ў вайсковай справе ў інтарэсах ДПК — 2.
  3. Тылавое забесьпячэньне войскаў — 1,5.

Па аднаму чалавеку на месца было на спэцыяльнасьцях:

  • Эксплюатацыя аўтаматызаваных сыстэмаў апрацоўкі інфармацыі ў інтарэсах ДПК;
  • Тэлекамунікацыйныя сыстэмы (радыёэлектронная разьведка), эксплюатацыя сродкаў аналізу і апрацоўкі радыёсігналаў у інтарэсах ДПК;
  • Упраўленьне паветраным рухам, баявое кіраваньне авіяцыяй;
  • Тэхнічная эксплюатацыя электрасыстэм і пілятажна-навігацыйных комплексаў лятальных апаратаў, авіяцыйныя радыёэлектронныя сыстэмы ў інтарэсах Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Найвышэйшыя праходныя былы былі на спэцыяльнасьцях:

  1. Тэлекамунікацыйныя сыстэмы (радыёэлектронная разьведка), эксплюатацыя сродкаў аналізу і апрацоўкі радыёсыгналаў у інтарэсах ДПК — 195 балаў;
  2. Тылавое забесьпячэньне войскаў — 190;
  3. Практычная псыхалёгія ў вайсковай справе ў інтарэсах ДПК — 177.

Найменшыя праходныя балы былі на спэцыяльнасьцях:

  1. Кіраваньне падразьдзяленьнямі ракетных войскаў і артылерыі — 100 балаў;
  2. Кіраваньне танкавымі падразьдзяленьнямі −101;
  3. Эксплюатацыя радыётэхнічных сыстэм — 102.

Максымальна беларускі абітурыент можа набраць 400 балаў, у іх уваходзіць:

  • сярэдні бал атэстата памножаны на 10;
  • 3 вынікі цэнтралізаванага тэставаньня, дзе максымальна можна набраць 100 балаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG