Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: атрутнікаў Скрыпаля «здаў» іншы расейскі агент


"Аляксандар Пятроў" і "Руслан Башыраў" - меркаваныя атрутнікі Сяргея і Юліі Скрыпалёў.
"Аляксандар Пятроў" і "Руслан Башыраў" - меркаваныя атрутнікі Сяргея і Юліі Скрыпалёў.

Брытанская выведка выйшла на абвінавачаных у атручэньні ў Солсбэры дзякуючы інфармацыі, атрыманай ад завэрбаванага расейскага агента.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе брытанскі таблоід Daily Express. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма.

Паводле дадзеных Daily Express, кодавае імя завэрбаванага агента — «Апалён». Ён нібыта працаваў у амбасадзе Расеі ў Рыме, дзе займаўся зборам сакрэтных дадзеных аб дзейнасьці NATO. Калі на яго выйшлі агенты Мі-6, «Апалён» заявіў аб жаданьні эміграваць з прычыны незадаволенасьці палітыкай прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

У пачатку красавіка «Апалёна» вывезьлі ў Вялікабрытанію. Там ён распавёў пра нейкую «міжнародную шпіёнскую сетку Масквы» і апазнаў меркаваных удзельніка атручэньня ў Солсбэры — «Аляксандра Пятрова» і «Руслан Башырава». Паводле дадзеных Daily Express, «Апалён» пацьвердзіў, што гэтыя людзі — супрацоўнікі вайсковай выведкі Расеі, і назваў іх сапраўдныя імёны.

Выведка Вялікабрытаніі чатыры месяцы правярала сувязі і маршруты меркаваных агентаў ГРУ і толькі пасьля гэтага часткова раскрыла інфармацыю пра іх, сьцьвярджае Daily Express.

У сакавіку ў брытанскім Солсбэры былі атручаны былы палкоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Супраць іх ужылі савецкую баявую атруту «Навічок». Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на Пуціна. Выканаўцы злачынства брытанская выведка назвала нейкіх «Аляксандра Пятрова» і «Руслана Башырава».​

Газэта The Mirror раней паведаміла, што ў справе зьявіўся яшчэ чацьвёра невядомыя — група пад назвай «чысьцільшчыкі» нібыта была патрэбная для таго, каб назіраць за Пятровым і Башыравым і ў выпадку непрадбачаных абставінаў дапамагчы ім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG