Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенага галадоўніка Сянцова вылучылі на прэмію Сахарава

Плякаты з партрэтам Сянцова на акцыі з патрабаваньнем ягонага вызваленьня, якая праходзіла каля амбасады Расеі ў Кіеве 21 жніўня 2018 году
Плякаты з партрэтам Сянцова на акцыі з патрабаваньнем ягонага вызваленьня, якая праходзіла каля амбасады Расеі ў Кіеве 21 жніўня 2018 году

Зьняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова намінавалі на прэмію Сахарава, якую штогод ўручае Эўрапейскі парлямэнт.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк, Сянцова намінавала Эўрапейская народная партыя — найбуйнейшая фракцыя ў Эўрапарлямэнце.

Імя ляўрэата маюць абвясьціць у канцы кастрычніка.

Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Сваёй віны ён не прызнае. 14 траўня Сянцоў абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў.

Прэмія Сахарава за свабоду думкі заснаваная ў 1988 годзе і ўручаецца людзям якія зрабілі «выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары». Прэмія носіць імя савецкага навукоўца і праваабаронца Андрэя Сахарава

XS
SM
MD
LG