Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч пра заяву Жырыноўскага аб далучэньні Беларусі: «Навошта жыць зь сястрой у адным пакоі?»


Намесьнік старшыні беларускай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч адказаў на прапанову старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзіміра Жырыноўскага аб «узьяднаньні Беларусі і Расеі».

Што адбылося?

Уладзімір Жырыноўскі, здымак 2014 году
Уладзімір Жырыноўскі, здымак 2014 году

Жырыноўскі 8 верасьня ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што цяпер Лукашэнка можа «ўпісаць сябе ў гісторыю», бо кіраўнік Беларусі «можа сёньня ўзьяднаць Беларусь і Расею».

Што кажа Гайдукевіч?

Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

«Уладзімір Вольфавіч, Вы прапануеце нам жыць у камуналцы, а мы хочам жыць у Саюзе з Расеяй, але ў асобнай двухпакаёвай кватэры. Хай у вас будзе свая прасторная чатырохпакаёвая, а ў нас — невялікая двухпакаёвая, але свая. Навошта нам быць мужыком пасьля 40, які жыве з братам ці сястрой у адным пакоі, гэта няправільна. І кватэры хай будуць на адной лесьвічнай пляцоўцы, вось гэта добра, але зноў жа асобная двухпакаёўка лепшая за вялікую камуналку!», — цытуе Гайдукевіча прэс-рэліз ЛДП.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG