Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага хакера экстрадавалі ў ЗША. Яму пагражае да 30 год турмы


У ЗША экстрадаваны грамадзянін Расеі Андрэй Цюрын, які абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні кібэратак на амэрыканскія кампаніі, піша «Голас Амэрыкі».

Згодна з паведамленьнем Сакрэтнай службы ЗША, якая дзейнічала сумесна з ФБР і органамі Пракуратуры, 35-гадовы жыхар Масквы Андрэй Цюрын экстрадаваны з Грузіі. Раней Цюрын быў арыштаваны ўладамі Грузіі на запыт ЗША.

Паводле дадзеных сьледзтва, прыкладна з 2012 да сярэдзіны 2015 году Цюрын праводзіў хакерскія атакі на амэрыканскія кампаніі, у тым ліку, выкраўшы асабістыя дадзеныя больш за 100 млн чалавек.

Намесьнік дырэктара ФБР Уільям Суіні заявіў: «Андрэй Цюрын падазраецца ў тым, што на працягу доўгага часу спрабаваў узламаць кампутарныя сыстэмы фінансавых інстытутаў (...) і публікатараў фінансавых навін. (...) Сярод інкрымінаваных яму злачынстваў — найбуйнейшы ў гісторыі ЗША крадзеж асабістых дадзеных спажыўцоў у амэрыканскага фінансавага інстытута».

Цюрын дзейнічаў у складзе злачыннай групоўкі, тры іншыя чальцы якой знаходзіліся ў Ізраілі. Двое зь іх былі арыштаваныя ўладамі Ізраіля ў 2015 годзе і эстрадаваныя ў ЗША ў 2016-м, трэці арыштаваны ўладамі ЗША ў 2016-м.

У выпадку прызнаньня вінаватым Андрэй Цюрын можа быць прысуджаны да працяглага тэрміна зьняволеньня і правесьці за кратамі да 30 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG