Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі назвалі імёны падазраваных у атручваньні Скрыпалёў


Пракуратура Вялікабрытаніі падазрае двух чалавек, якія, як сьцьвярджаецца, зьяўляюцца грамадзянамі Расеі, у датычнасьці да атручваньня былога агента расейскай вайсковай выведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў горадзе Солсбэры.

Іх імёны — Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Паліцыя заяўляе, што ім каля 40 гадоў, яны падарожнічалі з падробленымі дакумэнтамі. Сьцьвярджаецца, што 2 сакавіка яны прыляцелі рэйсам «Аэрафлоту» ў лёнданскі аэрапорт Gatwick і пакінулі краіну 4 сакавіка, у дзень атручваньня Скрыпалёў.

Ім выстаўлены абвінавачаньні ў спробе забойства Скрыпалёў і брытанскага афіцэра паліцыі, які таксама атруціўся ў сакавіку нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Абвінавачаньні выстаўлены менавіта ў спробе, а не ў забойстве, паколькі ўсе трое выжылі.

Паводле прадстаўніка брытанскай пракуратуры, якія прыводзіць Reuters, Лёндан ня будзе зьвяртацца да Масквы з просьбай аб экстрадыцыі Пятрова і Башырава, «паколькі Расея не выдае ўласных грамадзян». Пры гэтым выдадзены эўрапейскі ордэр на арышт падазраваных.

Паводле паліцыі, «Навічок» знаходзіўся ў фляконе з-пад парфумы і быў нанесены на дзьверы дома Скрыпалёў. Флякон ў чэрвені знайшоў жыхар суседняга гораду Эймсбэры. Ён сам пацярпеў, а яго сяброўка загінула. Паколькі сьледзтва пакуль ня ведае, дзе знаходзіўся флякон з сакавіка па чэрвень, абвінавачаньні ў забойстве гэтай жанчыны расейцам пакуль ня выстаўленыя.

Афіцыйна паліцыя не камэнтуе пытаньня аб тым, ці маюць абодва расейцы адносіны да спэцслужбаў, падкрэсьліваючы аднак, што атручваньне Скрыпалёў было «складанай трансьмежнай апэрацыяй».

Брытанскія ўлады ўскладаюць адказнасьць за замах на расейскую дзяржаву.

МЗС Расеі вуснамі прэсавай сакратаркі Марыі Захаравай заявіў, што апублікаваныя Вялікабрытаніяй фоты і імёны падазраваных Маскве «нічога не гавораць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG