Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Ельцын з Клінтанам Эўропу з Азіяй не падзялілі


Барыс Ельцын і Біл Клінтан у Хэльсынкі, 1997
Барыс Ельцын і Біл Клінтан у Хэльсынкі, 1997

Нацыянальны архіў ЗША ў адпаведнасьці з законам рассакрэціў запісы гутарак Барыса Ельцына і Біла Клінтана, якія прэзідэнты вялі з 1996 па 1999 гады. Запісы зробленыя амэрыканскім бокам. З Масквой, паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, іх публікацыя не ўзгаднялася.

Барыс Ельцын і Біл Клінтан размаўлялі ўсяго сем гадоў, але за гэты час пасьпелі сустрэцца 18 разоў і 56 раз пагаварыць па тэлефоне. Іх гутаркі маглі б стаць асновай захапляльнай драмы з элемэнтамі і фарсу, і трагедыі. Гэта былі гады пакутлівага пераходу Расеі да рынкавай эканомікі і пошукаў новай ідэнтычнасьці. Для Амэрыкі і Захаду ў цэлым час быў таксама нялёгкім. На зьмену халоднай вайне прыйшлі новыя пагрозы: міжнародны тэрарызм, распад Югаславіі, сусьветны эканамічны крызыс. Падзеі ў Расеі, слабой, але па-ранейшаму пагрозьлівай з вайсковага гледзішча, заставаліся прадметам глыбокай заклапочанасьці ў Вашынгтоне, і размовы лідэраў дзьвюх краін адлюстроўваюць гэтую трывогу.

Дасье адкрываецца размовай падчас сьняданку ў Крамлі 21 красавіка 1996 году. Для Барыса Ельцына гэта быў крытычны момант: ён вёў кампанію за перавыбраньне на пасаду прэзыдэнта. Яго становішча было выключна складаным, рэйтынг упаў, па некаторых крыніцах, да трох адсоткаў. Разам з тым папулярнасьць правадыра камуністаў Генадзя Зюганава няўхільна расла.

Мы 50 гадоў працавалі на іншы вынік

У размове з Клінтанам Ельцын не хаваў цяжкасцяў. З шасці зарэгістраваных кандыдатаў шанцы ёсьць, паводле яго слоў, толькі ў яго і Зюганава. Прэзыдэнт Расеі заяўляе прэзыдэнту ЗША, што настроены на перамогу ў першым туры і просіць яго ня падтрымліваць Зюганава. «Пра гэта можаш не турбавацца, — адказвае Клінтан. — Мы 50 гадоў працавалі на іншы вынік».

«Зюганаў прыкідваецца сацыял-дэмакратам, — адукоўвае яго Ельцын. — Гэта ў яго ня пройдзе. Ён скончыць з рэформамі і адменіць прыватызацыю. Вядома, Расея ня можа сабе дазволіць такога прэзыдэнта. Расея стагодзьдзямі рэфармавалася, але ні разу не давяла рэформы да толку. Пётр Вялікі, напрыклад. Кацярына. Сталыпін. Нікому не ўдалося. Сацыял-дэмакраты працавалі супраць рэформаў».

Яны хочуць забраць назад Крым

Ельцын скардзіцца на амэрыканскую прэсу, якая лічыць, што «ня варта баяцца камуністаў, што яны добрыя, годныя і добрыя людзі». Ён раскрывае вочы Клінтану: «Палова зь іх фанатыкі. Яны ўсё разбураць. Гэта значыць — будзе грамадзянская вайна. Яны сатруць межы паміж рэспублікамі. Яны хочуць забраць назад Крым. Яны нават прэтэндуюць на Аляску… Мне не патрэбная ўлада. Але калі я адчуў пагрозу камунізму, я вырашыў абірацца. Мы павінны прадухіліць гэта».

Пасьля сустрэчы ў Нью-Ёрку, 1995
Пасьля сустрэчы ў Нью-Ёрку, 1995

Я вазьму Эўропу і забясьпечу бясьпеку ёй…

Апошняя сустрэча двух прэзыдэнтаў адбылася ў лістападзе 1999 году ў Стамбуле. Сярод іншага гаворка ішла пра амэрыканскую сыстэму супрацьракетнай абароны, элемэнты якой плянавалася разьмясьціць і ў Эўропе. «Я ўсё яшчэ не перастаў верыць у цябе, — кажа Клінтану Ельцын. — Аб адным прашу: аддай Эўропу Расеі. ЗША не ў Эўропе. Эўропай павінны займацца эўрапейцы. Расея — напалову Эўропа, напалову Азія». «Дык ты і Азію хочаш?» — відавочна іранізуе Клінтан. «А няўжо ж, дзіва што, Біл!» — пацьвярджае Ельцын. «Думаю, эўрапейцам гэта ня вельмі спадабаецца», — кажа Клінтан. «Ня ўсім, — згаджаецца Ельцын. — Але я эўрапеец. Я жыву ў Маскве. Масква — у Эўропе, і мне гэта падабаецца. Можаш браць ўсе іншыя краіны і абараняць іх бясьпеку. Я вазьму Эўропу і забясьпечу бясьпеку ёй… Біл, я сур’ёзна. Аддай Эўропу Эўропе. Эўропа яшчэ ніколі не адчувала сябе бліжэй да Расеі, чым цяпер».

Пуцін, вядома, — адказаў, не раздумваючы, Ельцын. — Ён будзе пераемнікам Барыса Ельцына

Клінтану не давялося адказваць на гэтыя заклікі — гутарка сышла ў бок. Але калі прэзыдэнт ЗША загаварыў пра становішча ў Чачні, дзе ад жніўня ішла другая вайна, прэзыдэнт Расеі нечакана ўстаў і абвясьціў сустрэчу скончанай, таму што яна працягваецца на шэсьць хвілін даўжэй дамоўленага часу. Ужо наўздагон яму Біл Клінтан задаў пытаньне: «Хто выйграе выбары?» (Прэзыдэнцкія, прызначаныя на сакавік наступнага году.) «Пуцін, вядома, — адказаў, не раздумваючы, Ельцын. — Ён будзе пераемнікам Барыса Ельцына. Ён дэмакрат і ведае Захад». — «Ён вельмі тлумачальны», — адзначыў Клінтан. «Ён жорсткі, — паведаміў Ельцын. — У яго ёсьць ўнутраны стрыжань. Ён ўнутры жорсткі, і я зраблю ўсё магчымае, каб ён перамог — законна, вядома. І ён выйграе. Ён працягне лінію Ельцына ў дэмакратыі і эканоміцы і пашырыць кантакты Расеі. У яго ёсьць энэргія і розум, каб дамагчыся посьпеху».

Цалкам матэрыял чытайце тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG