Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня «Белнафтахіму»: Абмежаваньне паставак нафтапрадуктаў з РФ у Беларусь парушыць прынцыпы Эўразійскага саюзу


Увядзеньне забаронаў і абмежаваньняў у пытаньні паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы дамовы аб стварэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Такое меркаваньне выказаў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў у інтэрвію БелТА.

«Сёньня ў шэрагу расейскіх СМІ прагучала інфармацыя з камэнтаром міністра энэргетыкі РФ Аляксандра Новака пра тое, што эканамічнай мэтазгоднасьці ў тым, каб пастаўляць расейскія нафтапрадукты ў РБ няма, таму што яны проста могуць рээкспартавацца. Такія заявы, лічым, маюць на мэце паўплываць на хаду перамоўнага працэсу і пазбаўленыя канструктыўнасьці,» — адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Ён падкрэсьліў, што сваю пазыцыю і аргумэнты перамоўнікі зь беларускага боку агучваюць на кансультацыях і ня маюць намеру трансьляваць іх у СМІ да завяршэньня перамоўнага працэсу і падпісаньня адпаведных дакумэнтаў.

Паводле Рыбакова цяпер беларускі і расейскі бакі знаходзяцца «на стадыі збліжэньня пазыцыяў».

«Адсутнасьць сыравіны зьнізіць загрузку асобных прадпрыемстваў, што нэгатыўна адабʼецца на канкурэнтаздольнасьці беларускай нафтахімічнай прадукцыі» — заявіў старшыня «Белнафтахіму».

Як паведамлялася, міністар энэргетыкі РФ Аляксандар Новак заявіў сёньня ТАСС, што «эканамічнай мэтазгоднасьці ў тым, каб пастаўляць расейскія нафтапрадукты Беларусі, няма».

А прадстаўнік міністэрства фінансаў Расеі Аляксей Сазанаў паведаміў Reuters, што пастаўкі нафтапрадуктаў з РФ у Беларусь могуць зьменшыцца больш чым у 10 разоў і з 2019 году будуць складаць 100-300 тысяч тон у год, а не каля 2 мільёнаў тон.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG