Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ абвінаваціла ў забойстве Захарчанкі ўкраінскія спэцслужбы


Кафэ «Сепар» у цэнтры Данецку, дзе загінуў Захарчанка
Кафэ «Сепар» у цэнтры Данецку, дзе загінуў Захарчанка

Кіраўнік службы апэратыўнай інфармацыі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Сяргей Бяседа заявіў, што да забойства кіраўніка самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандра Захарчанкі датычныя ўкраінскія спэцслужбы.

Паводле яго, да такіх высноў прыйшлі спэцыялісты ФСБ, накіраваныя ў Данецк для дапамогі ў расьсьледаваньні забойства. «Мы думаем, што гэта вызначана так», — заявіў Бяседа.

У Службе бясьпекі Украіны гэтыя абвінавачваньні адпрэчылі. Ведамства настойвае на тым, што кіраўніка сэпаратыстаў забілі альбо ў выніку ўнутраных разборак у рэгіёне, альбо яго ліквідавалі самі расейскія спэцслужбы. Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў, што Кіеў не пасылаў у Данецк ніякіх дывэрсійна-выведных груп, а хто тыя людзі, якіх улады ДНР затрымалі паводле падазрэньня ў забойстве, ён ня ведае.

Аляксандр Захарчанка быў забіты 31 жніўня выбухам у кавярні «Сепар» у цэнтры Данецку. Разам зь ім загінуў яго ахоўнік, яшчэ 9 чалавек пацярпелі. Па словах дарадцы Захарчанкі Аляксандра Казакова, бомбу заклалі над дзьвярыма ўстановы і прывялі яе ў дзеяньне дыстанцыйна. У ДНР лічаць, што закладка была праведзена ў ноч перад забойствам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG