Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэстыжным опэрным конкурсе «Апэралія Плясыда Дамінга» перамог беларус Павал Пятроў


Павал Пятроў, архіўнае фота
Павал Пятроў, архіўнае фота

Конкурс маладых опэрных сьпевакоў Operalia абвясьціў пераможцаў 2018 году. Сярод мужчын першы прыз атрымаў беларускі тэнар Павал Пятроў. Сярод жанчын перамагла канадзкая мэца-сапрана Эмілі д’Анджэлё.

Другі прыз дастаўся расейскаму тэнару Міграну Агаджаньяну і амэрыканскай мэца-сапрана Саманце Гэнкі.

Прызы за трэцяе месца былі перададзеныя расейскаму тэнару Арсенію Якаўлеву і канадзкай мэца-сапрана Рыгаб Шаеб.

Узнагароды за выкананьне сарсўэлі, прысьвечаныя бацькам Дамінга, былі перададзеныя Паўлу Пятрову, Луісу Гомесу і Эмілі д’Анджэлё.

Прэмію Culturarte, прапанаваную Гільлерма і Бэртытай Мартынэс, прысудзілі Джосу Сантасу, які змагаўся за прэмію сарсўэлі.

Прэмія Біргіт Нільсан была прысуджана Саманце Гэнкі і Эмілі д’Анджэлё.

Прызы сымпатыі гледачоў (гадзіньнікі Rolex) атрымалі Луіс Гомес і Эмілі д’Анджэлё.

Усе астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальную прэмію ў памеры $ 5000.

Прызы прысуджаюцца ў наступных катэгорыях:

  • Дзьве першыя прэміі — мужчына/жанчына — US $ 30 000;
  • Дзьве другія прэміі — мужчына/жанчына — US $ 20 000;
  • Дзьве трэція прэміі — мужчына/жанчына — US $ 10 000;
  • Два прызы Біргіт Нільсан — мужчына/жанчына — US $ 15 000;
  • Прыз Пэпіты Эмбіл дэ Дамінга за выкананьне сарсўэлі — US $ 10 000;
  • Прэмія Плясыда Дамінга-старэйшага за выкананьне сарсўэлі — US $ 10 000;
  • Два прызы сымпатыі гледачоў — мужчына/жанчына — наручныя гадзіньнікі Rolex;
  • Прэміі Culturarte Бэртытай і Гільлерма Мартынэсаў з Culturarte-дэ-Пуэрта-Рыка — US $ 10 000;
  • Агульная сума прэміі: US $ 180 000 + два наручныя гадзіньнікі Rolex.

Выступ Паўла Пятрова на ранейшым конкурсе

Міжнародны конкурс опэрных сьпевакоў «Апэралія» (Operalia), адзін з самых прэстыжных вакальных конкурсаў, быў заснаваны ў 1993 годзе. Заснавальнікам і галоўным мастацкім кіраўніком яго зьяўляецца Плясыда Дамінга.

Мэта конкурсу — знайсьці новыя опэрныя таленты і дапамагчы ў іх далейшым кар'ерным росьце. Конкурс «Апэралія» адкрыты для ўсіх удзельнікаў ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў ва ўсіх галасавых катэгорыях, гатовых працягнуць далейшую сваю карʼеру на вялікіх опэрных сцэнах.

Кожны год у штаб-кватэру конкурсу ў Парыжы прыходзіць каля 1000 заявак ад ахвотных прыняць удзел у спаборніцтве. Адборачнае журы запрашае сорак лепшых кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе (некалькі прэтэндэнтаў трымаюцца ў рэзэрве, на ўсялякі выпадак).

Сам конкурс праходзіць у некалькі этапаў. На працягу двух дзён праходзяць чвэрцьфіналы, кожны ўдзельнік павінен падрыхтаваць чатыры арыі і выканаць адну на свой выбар і другую на выбар журы. Журы пад старшынствам Плясыда Дамінга (у якасьці сябра журы бяз права голасу) выбірае 20 паўфіналістаў, якія павінны выканаць арыю на выбар журы, з 20 паўфіналістаў у фінал выходзяць 10 выканаўцаў. Чвэрць- і паўфіналы праходзяць пад акампанэмэнт піяністаў, фінал і заключны галя-канцэрт — у суправаджэньні сымфанічнага аркестра. Плясыда Дамінга прысутнічае на працягу ўсяго конкурсу, але ён не галасуе, а ажыцьцяўляе агульнае кіраваньне.

Сам удзел у конкурсе і тым больш перамога ў ім — гэта добры старт для будучай удалай карʼеры. Паколькі журы складаецца ў асноўным зь вядомых опэрных рэжысэраў-пастаноўшчыкаў, якія працуюць у самых прэстыжных опэрных тэатрах сьвету, то яны часта запрашаюць канкурсантаў для ўдзелу ў будучых спэктаклях.

«Апэралія» праходзіць кожны год у розных гарадах сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG