Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская актывістка пасьля ператрусу і допыту зьехала з Крыму


Вольга Паўленка

Актывістка Ўкраінскага культурнага цэнтру ў Крыме Вольга Паўленка, у якой 29 жніўня супрацоўнікі ФСБ правялі ператрус, пакінула анэксаваны паўвостраў.

Як паведаміла ўкраінскае Грамадзкае радыё, Паўленка «выехала на мацерыковую частку Ўкраіны». Карэспандэнт радыёстанцыі паведамляе, што Паўленка прыехала ў Хэрсон.

Актывістку і яе сямейнікаў расейскія ўлады падазраюць у сувязях з забароненай у Расеі арганізацыяй «Правы сэктар». Супрацоўнікі ФСБ 29 жніўня падчас ператрусу дома ў Паўленкі канфіскавалі сшыткі з запісамі, скапіявалі інфармацыю з кампутара, забралі мабільны тэлефон і агледзелі тэлефон яе мужа. Затрымліваць актывістку ня сталі, аднак выклікалі ў Сьледчы камітэт, дзе яна з адвакатам пабывалі на допыце.

«Украінскі культурны цэнтар» не зьяўляецца палітычнай арганізацыяй. Ён створаны актывістамі з мэтай захаваньня і папулярызацыі на паўвостраве ўкраінскай культуры. Пры гэтым улады анэксаванага Расеяй Крыму аказваюць ціск на актывістаў цэнтра — выклікаюць на допыты, абшукваюць, папярэджваюць аб недапушчальнасьці экстрэмізму. Аднаму з кіраўнікоў арганізацыі Леаніду Кузьміну ў 2017 годзе пасьля пагроз і ціску давялося пакінуць Крым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG