Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін выказаўся пра «подлае забойства» Захарчанкі


Аляксандр Захарчанка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю лідэра сэпаратыстаў так званай «ДНР» Аляксандра Захарчанкі.

У тэксьце спачуваньняў гаворыцца, што «подлае забойства» зрабілі тыя, хто ня хоча весьці «рэальны дыялёг з жыхарамі паўднёвага ўсходу» Ўкраіны, а «робіць небясьпечную стаўку» на тое, «каб паставіць народ Данбасу на калені». Хто гэта менавіта — Пуцін ня піша. Самага Захарчанку ён называе «сапраўдным народным лідэрам».

Міністэрства замежных спраў Расеі раней абвінаваціла Ўкраіну ў забойстве Захарчанкі. У камэнтары прадстаўніцы расейскага МЗС Марыі Захаравай гаворыцца, што «ёсьць усе падставы лічыць, што за яго забойствам стаіць кіеўскі рэжым». Старшыня Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін сказаў, што забойства Захарчанкі «абнуляе сэнс» Менскіх пагадненьняў аб урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.

Украіна адпрэчвае абвінавачваньні ў датычнасьці да забойства Захарчанкі. У Службе бясьпекі Ўкраіны выказалі меркаваньне, што ён стаў ахвярай перадзелу ўлады ў так званай «ДНР». Прадстаўніца МЗС Украіны Мар’яна Беца напісала: «Мэгахуткая рэакцыя МЗС РФ на забойства Захарчанкі сьведчыць, як мінімум, аб спробах РФ прыкрыць марыянэтак, якіх яна падтрымлівае і фінансуе».

Захарчанка загінуў у пятніцу ад выбуху ў кафэ ў цэнтры Данецку. Ён - адзіны загінулы пры выбуху, пры якім сур'ёзныя раненьні таксама атрымаў ягоны набліжаны Аляксандр Цімафееў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG