Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адной краіне


Алесь Пілецкі, казачнік
Алесь Пілецкі, казачнік

Летнія казкі.

Казка 1
У адной краіне ўсё было як быццам спэцапэрацыя ўкраінскіх спэцслужбаў, але не.

Казка 2
У адной краіне заўтра ня будуць прадаваць, таму лепш узяць сёньня.

Казка 3
У адной краіне так моцна змагаліся з карупцыяй, што асуджаныя на 8 гадоў чыноўнікі-карупцыянэры сядзелі ў турме толькі 6 месяцаў.

Казка 4
У адной краіне ўрачыста адкрылі новае месца для паразаў нацыянальнай зборнай.

Казка 5
У адной краіне пастаянна панавала радасьць, бо адны яе жыхары радаваліся, калі суседзі выйгравалі, а іншыя — калі наадварот.

Казка 6
У адной краіне на вайсковым парадзе па пашкоджаным танкамі асфальце прайшліся босымі жаночымі нагамі.

Казка 7
У адной краіне ўсё мусіла быць чыстым і красівым.

Казка 8
У адной краіне не асабліва атрымлівалася завабіць замежнікаў на 5 дзён, і таму там вырашылі паклікаць іх на 30.

Казка 9
У адной краіне, якая ў наступным годзе зьбіраецца запусьціць АЭС за 11 мільярдаў даляраў, ужо хутка як тры месяцы няма міністра энэргетыкі. А кіраўнік гэтай краіны па-ранейшаму ня ведае, куды падзець атамную электрычнасьць. Во як.

Казка 10
У адной краіне за Днём незалежнасьці адразу была Ноч зацьменьня.

Казка 11
У адной краіне ўсе раптам зразумелі, што на самой справе можа быць усё, і нават спалохаліся.

Казка 12
У адной краіне раней толькі дзяржаўная сыстэма была, як у Афрыцы, а цяпер яшчэ і надвор’е.

Казка 13
У адной краіне яе грамадзян пасадзілі ў турму, абвінаваціўшы ў крадзяжы навінаў з сайту, які існуе на падаткі грамадзянаў.

Казка 14
У адной краіне пасьля ўчорашняга ва урадзе спакойна спаў толькі міністар энэргетыкі, бо яго ўжо больш за тры месяцы як не было.

Казка 15
У адной краіне вечарамі пятніц яны нават думалі, што можа нешта, але на самой справе то нічога.

Казка 16
У адной краіне новым прэм’ер-міністрам мог бы стаць і Шуневіч, так што ок.

Казка 17
У адной краіне толькі што прайшлі апошнія выходныя лета. І пайшоў дождж.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG