На абарончым заводзе імя. Сьвярдлова ў Ніжагародзкай вобласьці Расеі адбыўся выбух. Па папярэдніх дадзеных інфармацыйных агенцтваў, загінулі тры чалавекі, ёсьць пацярпелыя.
«Інцыдэнт адбыўся ў цэху па вытворчасьці аманалу», — распавяла РІА Навіны ананімная крыніца.
«Папярэдняя прычына — парушэньне тэхналягічнага працэсу», — паведаміла крыніца агенцтва ТАСС.
У выніку выбуху таксама ўзьнік пажар, які цяпер спрабуюць лякалізаваць і патушыць.
Завод імя Сьвярдлова — адно з найбуйнейшых абарончых прадпрыемстваў Расеі, дзе вырабляецца выбухоўка для ваенных і прамысловых мэтаў.